
Информация из каталога изданий, получивших гриф Издательского совета Белорусской Православной Церкви

Присвоен гриф Издательского совета:Рекомендовано к публикации Издательским советом Белорусской Православной Церкви
Выданне складаецца з традыцыйнай каляндарнай часткі і іменаслова, а таксама тэматычнага дадатка. У Месяцаслове прыводзяцца звесткі пра штодзённыя богаслужэнні, дні памяці святых. Дадатак утрымлівае тры раздзелы. Першы прысвечаны жыццю і творчай спадчыне протаіерэя Льва Паеўскага, бацькі Праасвяшчэннага Мельхіседэка (1879-1931), аднаго з аўтарытэтных дзеячаў Беларускай Праваслаўнай Царквы ХХ стагоддзя (у 2021 годзе спаўняецца 90 год яго спачыну). Артыкул раскрывае асаблівасці асяроддзя, умовы жыцця і служэння Льва і ўсёй сям`і Паеўскіх. Другі раздзел прысвечаны гісторыі і асаблівасцям ікон і закрытых храмаў Берасцейшчыны. Артыкул Ю. А. Піскуна распавядае пра паходжанне і адметнасць стылю брэсцкіх ікон XVII стагоддзя, якія цяпер знаходзяцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Трэцці раздзел прысвечаны сучаснаму ўшанаванню святых зямлі Беларускай. Публікуюцца: Сабор Беларускіх святых і Сабор навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай. У раздзеле «Багагласнік» прывоздяцца тэксты і ноты народных хрысціянскіх песень, якія традыцыйна выконваліся ў храме перад службай, пасля яе, або дома. Некаторыя сучасныя рэгенты і пеўчыя вывучаюць гэтую традыцыю, засвойваюць яе і ўводзяць ва ўжытак сучаснага прыходскага жыцця.
Беларускі Праваслаўны каляндар, 2021 / [уклад.: Т. А Матрунчык, Л. Я. Кулажанка, К. У. Антановіч ; рэкамендавана да публікацыі Выдавецкім саветам Беларускай Праваслаўнай Царквы. ИС Б21-012-0107]. - Мінск : Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2020. - 151 с. : ил., ил. икон, портр. - 300 экз. - ISBN 978-985-6594-79-6
Информация предоставлена официальным сайтом www.izdatsovet.by из системы автоматизированного Каталога изданий, получивших гриф Издательского совета Белорусской Православной Церкви.
Дата доступа: 22.11.2026
https://izdatsovet.by/katalog/belaruski-pravaslauny-kalyandar-2021/