Карточка издания← Назад в каталог

Беларускі Праваслаўны каляндар, 2018

← Вернуться к протоколу

Аннотация

Выданне падрыхтавана Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія у Мінску. Настаяцелі храмаў, царкоўнаслужыцелі і прыхаджане знойдуць у ім неабходныя звесткі пра штодзённыя богаслужэнні; тут змешчаны звод імёнаў святых, якія шануюцца Праваслаўнай Царквой. Святым, якія ўваходзяць у Сабор беларускіх святых, прыводзяцца трапары і кандакі на царкоўнаславянскай і беларускай мовах. Раздзел «Рэлігійныя дзеячы ХХ ст.» прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння беларускага асветніка і рэлігійнага дзеяча В. В. Багдановіча. У раздзеле «Скарына пра Біблію і пра сябе» змешчаны артыкул протаіерэя Сергія Гардуна, у якім даецца аналіз прадмоў беларускага першадрукара да кніг Бібліі. Раздзел «Епархіі БПЦ: сучасны стан» утрымлівае кароткія інфармацыйна-даведачныя звесткі пра епархіі БПЦ. Раздзел «Багагласнік» працягвае публікацыю традыцыйных беларускіх рэлігійных песень.

Полное библиографическое описание

Беларускі Праваслаўны каляндар, 2018 / [уклад.: Т. А Матрунчык, Л. Я. Кулажанка, К. У. Антановіч ; рэкомендавана да публікацыі Выдавецкім саветам Беларускай Праваслаўнай Царквы. ИС Б17-711-0166]. – Мінск : Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2017. – 157 с. : фот. цв., ил. икон. – 500 экз. – ISBN 978-985-6594-64-2

Печатать карточку книги

← Назад в каталог