Карточка издания← Назад в каталог

Беларускі Праваслаўны каляндар, 2016

← Вернуться к протоколу

Аннотация

Выданне падрыхтавана Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія ў Мінску. Настаяцелі храмаў, царкоўнаслужыцелі і прыхаджане знойдуць у ім неабходныя звесткі пра штодзённыя богаслужэнні, тут змешчаны звод імёнаў святых, якія шануюцца Праваслаўнай Царквой. Святым, якія ўваходзяць у Сабор Беларускіх святых, прыводзяцца трапары і кандакі на царкоўнаславянскай і беларускай мовах. У раздзел «Прадмовы Францыска Скарыны да першых пяці кніг Бібліі» размешчаны чарговыя прадмовы славутага беларускага асветніка і першадрукара ў перакладзе на сучасную беларускую мову. Раздзел «Святыя зямлі Беларускай» прысвечаны 900-годдзю памяці свяціцеля Міны Полацкага. У раздзеле «Рэлігійныя дзеячы ХХ ст.» асвятляецца жыццёвы шлях слыннага суайчынніка, вядомага царкоўнага дзеяча і багаслова протапрасвітара Віталія Баравога, 100-годдзе нараджэння якога будзе адзначацца ў 2016 годзе.

Полное библиографическое описание

Беларускі Праваслаўны каляндар, 2016 / [уклад.: К. У. Антановіч, Л. Я. Кулажанка, Т. А Матрунчык ; рекомендовано к публикации Издательским советом Белорусской Православной Церкви. ИС Б15-508-0303]. - Мінск : Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2015. - 151 с. : іл., каляр. іл. - 500 экз. - ISBN 978-985-6594-58-1

Печатать карточку книги

← Назад в каталог