
Информация из каталога изданий, получивших гриф Издательского совета Белорусской Православной Церкви

Присвоен гриф Издательского совета:Рекомендовано к публикации Издательским советом Белорусской Православной Церкви
Выданне падрыхтавана Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія ў Мінску. Настаяцелі храмаў, царкоўнаслужыцелі і прыхаджане знойдуць у ім неабходныя звесткі пра штодзённыя богаслужэнні, тут змешчаны звод імёнаў святых, якія шануюцца Праваслаўнай Царквой. Святым, якія ўваходзяць у Сабор Беларускіх святых, прыводзяцца трапары і кандакі на царкоўнаславянскай і беларускай мовах. У дадатку змешчаны матэрыял, прысвечаны 30-годдзю ўстанаўлення святкавання Сабору Беларускіх святых (1984), прыведзены звесткі пра храмы і манастыры, асвячоныя ў гонар святых зямлі Беларускай. Нарыс протаіерэя Плакіда Янкоўскага «Протаіерэй Міхаіл Баброўскі» прысвячаецца вядомаму богаслову, славісту і педагогу протаіерэю Міхаілу Баброўскаму (1785-1848). Раздзел «Прадмовы Францыска Скарыны» знаёміць з духоўнай спадчынай славутага беларускага асветніка і першадрукара.
Беларускі Праваслаўны каляндар, 2014 / [уклад.: К. А. Антанович, Л. Я. Кулажанка, Т. А Матрунчык ; па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі ; рекомендовано к публикации Издательским советом Белорусской Православной Церкви. Решение № 70 от 03.09.2013]. - Мінск : Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2013. - 159 с. : іл., каляр. іл. - 500 экз. - ISBN 978-985-6594-50-5
Информация предоставлена официальным сайтом www.izdatsovet.by из системы автоматизированного Каталога изданий, получивших гриф Издательского совета Белорусской Православной Церкви.
Дата доступа: 22.11.2026
https://izdatsovet.by/katalog/belaruski-pravaslauny-kalyandar-2014/