Беларускі Праваслаўны каляндар, 2019

belaruski-kalendar2019
Гриф Издательского совета: «Рекомендовано к публикации Издательским советом Белорусской Православной Церкви»
Код Издательского совета: ИС Б18-811-0122
Год издания: 2018
ISBN: 978-985-6594-69-7
Тираж: 500 экз.
Полное библиографическое описание: Беларускі Праваслаўны каляндар, 2019 / [уклад.: Т. А Матрунчык, Л. Я. Кулажанка, К. У. Антановіч ; рэкомендавана да публікацыі Выдавецкім саветам Беларускай Праваслаўнай Царквы. ИС Б18-811-0122]. - Мінск : Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2018. - 151 с., [2] л. вкл. цв. ил. : ил., ил. икон. - 500 экз. - ISBN 978-985-6594-69-7
Аннотация: «Беларускі Праваслаўны каляндар» на 2019 год падрыхтаваны Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў. Выданне складаецца з традыцыйнай каляндарнай часткі і іменаслова, а таксама дадатку з каляровымі ўклейкамі. Дадатак утрымлівае чатыры раздзелы. Першы прысвечаны 35-годдзю Сабору Беларускіх святых. У ім прыводзіцца кароткае жыццеапісанне і Слова на Узнясенне Гасподняе свяціцеля Кірыла, епіскапа Тураўскага ў перакладзе на сучасную беларускую мову. Другі раздзел “З гісторыі Мінскага архіерэйскага дома” прысвечаны 225-годдзю заснавання Мінскай епіскапскай кафедры. На аснове шырокага кола крыніц раскрываецца гісторыя падвор’я Мінскіх архіерэяў з моманту яго заснавання (1799) і да знішчэння ў пачатку 1930-х гадоў. З выкарыстаннем архіўных дакументаў асветлены малавядомыя старонкі гісторыі Крыжовай царквы, жылых памяшканняў, іншых пабудоў і іх насельнікаў. Наступны раздзел прысвечаны адлюстраванню тэмы святасці зямлі Беларускай у мастацкай творчасці. Чарговы мастацкі плэнэр, які адбыўся ў Маладзечанскай епархіі летам 2018 года, раскрывае ў мастацкіх вобразах асноўныя вехі жыцця і служэння блажэннай Валянціны Мінскай, паказвае прыгажосць тых мясцінаў, дзе яна ўзрастала і ўмацоўвалася ў духу веры. У раздзеле “Асабліва шанаваныя іконы Маці Божай у Беларусі” складальнікі прыводзяць кароткую інфармацыю пра Багародзічныя іконы, месца і час іх яўлення, сучаснае знаходжанне. Гэтая інфармацыя адрасавана прыхаджанам, краязнаўцам, яна можа стаць штуршком для пошуку больш падрабязных звестак пра шанаваныя іконы, у тым ліку пра тыя, што зніклі ў часы ліхалецця.
Powered by SobiPro
Top
Разработано с JooMix.